Дай дарогу!
  • Вторник, 08.05.2018
  • ад 15 руб.
  • 19:00
  • +375 44 502 11 11, +375 29 8517706, +375 44 5517706
Купить
ООО "Концерт-Бюро "КБ" 
УНП 192477501
г. Минск, ул. Калинина, 7, офис 47
+ 375 44  742 75 75

Возврат билетов осуществляет организатор
Дай дарогу!
"Дай Дарогу!" адзначаць 20-гадовы юбілей незвычайным шоу ў мінскім Prime Hall.

Лідары беларускага панк-рока, гурт "Дай Дарогу!" адзначаць сваё дваццацігоддзе 8 траўня 2018 года ў  Prime Hall!

"Не ўсе людзі дажываюць да 20 гадоў, а мы ўсё яшчэ на плыву і грабем ў правільным кірунку!" — кажа лідар гурта Юрый Стыльскі.

Канцэрт адбудзецца 8 траўня. Менавіта ў гэты дзень апошнія гады "Дай Дарогу!" радавалі мінчан сваім вясновым шоу. Традыцыйна яно збірала аншлагі ў клубе Re: Public, які ўжо стаў родным для гурта.

"Нам 20, і нас стала настолькі шмат, што прыспеў час пашыраць далягляды і спрабаваць для сябе нешта новае. Трэба праверыць, наколькі мы сапраўды моцныя", — тлумачыць Стыльскі змену пляцоўкі.

Гурт "Дай Дарогу!" быў заснаваны ў Брэсце ў траўні 1998 года. На яго рахунку сем арыгінальных студыйных альбомаў, два акустычныя і адзін зборнік лепшых хітоў. За 20 гадоў у гурце мяняліся ўдзельнікі, але прыхільнасць музыкаў ідэалам сапраўднага панк-рока і шчырыя тэксты заўсёды заставаліся і застаюцца нязменнымі.

Апошнія паўтара года "Дай Дарогу!" прысвяцілі маштабнага туру "СацПакет", куды ўвайшлі самыя вострасацыяльныя хіты з усіх альбомаў. З гэтай праграмай гурт аб'ездзіў Беларусь, Украіну і Расію, таксама зазірнуў ў Польшчу. А па выніках 2016 года ўвайшоў у ТОП-5 самых запатрабаваных фестывальных гуртоў ва Украіне! У роднай Беларусі "Дай Дарогу!" па-ранейшаму застаюцца аднымі з самых любімых гасцей любога фэсту: ад стракатага ColorFest да 25-тысячнага "Рок за Баброў".

"Ужо кіпіць праца над цалкам новым шоу, прысвечаным юбілейнаму канцэрту ў Prime Hall, — кажуць музыкі" Дай Дарогу!". — Будуць усе тыя ж угарныя, правераныя часам баевікі, элементы праграмы "СацПакет", а таксама зусім новыя песні, якія рыхтуюцца для будучага альбома".

Музыкі рыхтуюцца здзівіць усіх і незвычайным гукам. Бо ў клубе Prime Hall ўстаноўленая адна з лепшых акустычных сістэм ў краіне. "120 дэцыбел беларускага панка на 80 кілаватах крутога амерыканскага гуку!" — жартуюць музыкі "Дай Дарогу!", да якіх на мінскім канцэрце для ўзмацнення далучыцца яшчэ адзін гітарыст.

Першая абмежаваная партыя:

Танцпол: 15 рублёў 
Столік: 20–35 рублёў



Подпишись и не пропускай события
Задать вопрос
1000 максимум символов